Национальная государственная телерадиокомпания Республики Беларусь
Телерадиокомпания "Гомель"
Скарбница
 
 
Диалог
 
 
Деловые Люди
 
 
Демографический Взрыв
 
 
Старты и Финиши
 
Де-Факто
 
 
Скарбница
 
 
Казанова
 
Спорт
Другие новости:

Спорт глухіх

Наш абласны цэнтр здаўна славіцца спартсменамі-інвалідамі па слыху высокага класу. Нядаўна гамяльчане прывезлі ў родны горад пятнаццаць медалёў рознай вартасці з самых прэстыжных спаборніцтваў – Дэфлімпійскіх гульняў. Асабліва вызначыліся плыўчыха Аксана Петрушэнка і лёгкаатлетка Маргарыта Гралько. Удзвюх яны сем разоў уздымаліся на верхнюю прыступку алімпійскага п’едэсталу.
Капітан нацыянальнай каманды Аксана Петрушэнка з двух Дэфлімпійскіх гульняў прывезла ўжо пятнаццаць медалёў. На апошніх гульнях у Тайвані гомельская плыўчыха чатыры разы станавілася чэмпіёнкай. Пры гэтым, яна – уладальніца чатырох рэкордаў свету на розных дыстанцыях плавання. Чатыры медалі, у тым ліку і адзін залаты, на рахунку Марыі Рудзько. Бронзавым прызёрам гульняў стала яшчэ адна плыўчыха Настасся Філіпчык. Лёгкаатлетка Маргарыта Гралько сваім выступленнем у Тайвані здзівіла нават настаўнікаў: тры залатых і адна сярэбраная награда - такі ўраджай маладой спартсменкі.
Вынікі гомельскіх спартсменак – не выпадковыя. Кіраўніцтва спорткомплекса “Віпра”, абласнога спартыўнага клуба прафсаюзаў удзяляюць вялікую ўвагу развіццю матэрыяльнай базы. Нядаўна тут увялі ў строй новы трэнажорны зал у будынку па вуліцы Гагарына. Яшчэ адна навінка – інфрачырвоная сауна – з-за свайго унікальнага ўздзеяння на арганізм чалавека незаменная для падрыхтоўкі першакласных атлетаў. Пасля напружаных трэніровак да паслуг спартсменаў – кіслародныя кактэйлі, якія дапамагаюць лягчэй пераносіць фізічныя перагрузкі.
25.11.2009
А.Дубавец
сайт разработан дизайн-центром
© ТРК Гомель