|
Другие новости:
|
Надвор’е
Люты - хоць і апошні зімовы месяц, але па сваім тэмпературным рэжыме даволі блізкі да студзеня. На пачатку месяца у Беларусь зноў прыйдуць моцныя снегапады. Такое рэзкае пацяпленне, як зараз, нельга назваць анамальным. Яно звязана з міграцыяй паветраных мас. Яны прынеслі з сабою вільготнае паўднёвае паветра. Ад гэтага і пацяпленне. Да яго, уся тэрыторыя Гомельскай вобласці знаходзілася ў зоне антыцыклону. Такія нізкія тэмпературы, што былі ў студзені, лічацца нармальнымі. Але сустракаліся яны толькі ў канцы 70-х - пачатку 80-х гадоў. Дарэчы, самы цёплы дзень напачатку лютага быў у 2002 годе - калі тэмпература склала плюс 4 цэлых 8 дзесятых градуса. Самы ж зімовы пачатак быў 40 гадоў таму - мінус 35,1 градуса. Да канца тыдня надвор'е зноў будзе фарміравацца пад уздзеяннем зімовых паветраных мас. Гэта характэрна для лютага. Увогуле ж дэкада будзе ў межах нормы – каля мінус 6.
02.02.2010
I. Бяспалая
|