Национальная государственная телерадиокомпания Республики Беларусь
Телерадиокомпания "Гомель"
Скарбница
 
 
Диалог
 
 
Деловые Люди
 
 
Демографический Взрыв
 
 
Старты и Финиши
 
Де-Факто
 
 
Скарбница
 
 
Казанова
 
Общество
Другие новости:

Пачатак акцыі

Грамадскія аб”яднанні і ветэранскія арганізацыі Гомеля рыхтуюцца да пачатку акцыі па ўвекавечванню памяці юных абаронцаў Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны - піянераў і камсамольцаў-герояў. Патрыятычная акцыя ініцыіравана аддзелам адукацыі Гомельскага гарвыканкама, гарадской арганізацыяй грамадскага аб”яднання БРСМ і Гомельскім рэгіянальным аддзяленнем Беларускага фонду міра. На працягу 2010 года ўдзельнікі праэкту “Маленькія героі Вялікай Перамогі” будуць сустракацца з ветэранамі Вялікай Айчыннай, былымі вязнямі фашысцкіх канцлагераў, працаўнікамі тылу. Актывісты маладзежных арганізацый актывізуюць дапамогу людзям паважанага ўзросту на даму, будуць аказваць фінансавую адрасную дапамогу. Акрамя гэтага, рэгіянальнае аддзяленне Беларускага фонду міра таксама мае намер прыняць непасрэдны ўдзел у акцыі. З гэтай мэтай распрацаваны шэраг тэматычных мерапрыемстваў. У іх ліку – маршы міру і сяброўства, патрыятычныя маладзёжныя лагеры, прыёмы-шанаванні ветэранаў, творчыя конкурсы, фестывалі, мерапрыемствы па рэканструкцыі воінскіх захаванняў і брацкіх могілак і шмат чаго яшчэ. Спасылаючыся на такое мноства запланаваных добрых спраў, можна сцвярджаць, што гамяльчане правядуць юбілейны год святкавання 65-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ў клопатах аб ветэранах.
04.02.2010
Н. Ігнаценка
сайт разработан дизайн-центром
© ТРК Гомель