Национальная государственная телерадиокомпания Республики Беларусь
Телерадиокомпания "Гомель"
Скарбница
 
 
Диалог
 
 
Деловые Люди
 
 
Демографический Взрыв
 
 
Старты и Финиши
 
Де-Факто
 
 
Скарбница
 
 
Казанова
 
Криминал
Другие новости:

Пажарнікі

У Гомельскім абласным судзе завяршылася слуханне справы па дзейнасці лідэраў самага буйнога ў сучаснай гісторыі Беларусі крымінальнага фарміравання. Слуханні пачаліся ў сакавіку мінулага года, і гэты апошні судовы працэс паставіў кропку ў гучнай справе аб так званых “пажарніках”. Па матэрыялах следства, арганізацыяй кіравалі трое жыхароў Гомеля. На працягу дзесяці гадоў злачынная групоўка спецыялізавалася на рэкеце прадпрымальнікаў. Таксама на яе сумленні каля ста цяжкіх злачынстваў – у тым ліку згвалтаванні, рабаўніцтвы, падпалы, махлярствы. Кіраўнікі "пажарнікаў" сталі апошнімі фігурантамі рэзананснай справы. Двое з лідэраў асуджаны на 19 і адзін – на 17 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага і строгага рэжыму. Іх маёмасць падлягае канфіскацыі. У судовай інстанцыі між тым удакладнілі, што асуджаныя могуць выкарыстаць права абскардзіць прыгавор на прыцягу 10 дзён з моманту яго вынясення.
08.02.2010
Н. Ігнаценка
сайт разработан дизайн-центром
© ТРК Гомель