Национальная государственная телерадиокомпания Республики Беларусь
Телерадиокомпания "Гомель"
Скарбница
 
 
Диалог
 
 
Деловые Люди
 
 
Демографический Взрыв
 
 
Старты и Финиши
 
Де-Факто
 
 
Скарбница
 
 
Казанова
 
Общество
Другие новости:

Польскія плакаты

Сёлета сусветнае грамадсва адзначае 200-годдзе з дня нараджэння Фрэдэрыка Шапэна. Мноства культурных акцый і фестываляў ў памяць аб класіку будзе арганізавана на радзіме геніяльнага кампазітара – у Польшчы. А гомельскія прыхільнікі творчасці Шапэна ўжо сёння могуць убачыць творы мастакоў-плакатыстаў, створаныя спецыяльна для фестываляў, звязаных з імем музыканта. Дзякуючы работам майстроў-плакатыстаў можна прасачыць храналогію культурных падзей многіх краінаў свету сярэдзіны 19 стагоддзя. Аднак не толькі назвы тагачасных форумаў і колькасць гарадоў, дзе даваў канцэрты Фрэдэрык Шапэн, зацікавяць наведвальнікаў выставы. Імя класіка польскага музычнага мастацтва стаіць побач з імёнамі сусветна вядомых Баха, Моцарта, Бетховена, Чайкоўскага. Інтанацыі і напеўнасць кампазіцый і класічных твораў таленавітага аўтара і пастараліся перадаць мастакі-плакатысты, якія працавалі над афішамі канцэртаў і конкурсаў, звязаных з імем Фрэдэрыка Шапэна. На выставе, адкрытай ў Гомельскім Палацы Румянцавых-Паскевічаў, 50 работ прызнаных мастакоў. Яны з”яўляюцца ўласнасцю галерэі Кшыштафа Дыда ў Кракаве. Найбольш важныя з плакатаў прысвечаны Міжнароднаму Шапэнаўскаму Конкурсу. Пачынаючы з 1927 года цыклічна, кожныя 5 гадоў, ен праводзіцца ў Варшаве. Сёлета культурнае грамадства ўсяго свету будзе святкаць знамянальную дату 200-годдзя з дня нараджэння класіка музыкі. Выстава “Шапэнаўскі фестываль у плакаце” ў Гомельскім Палацы Румянцавых-Паскевічаў – першая ў Гомельскай вобласці. І, спадзяемся, не апошняя.
08.02.2010
Н. Ігнаценка
сайт разработан дизайн-центром
© ТРК Гомель