|
Другие новости:
|
ПАСЯДЖЭННЕ АБЛВЫКАНКАМА
Сёння адбылося чарговае пасяджэнне Гомельскага аблвыканкама. Сярод пытанняў парадку дня-вынікі выканання дзяржаўнай праграмы развіцця рэгіёнаў, малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў, а таксама знешнеэканамічная дзейнасць у 2009 годдзе і задачы на сёлета. У ім прыняў удзел першы першы намеснік прэм”ер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзімір Сямашка.
Як адзначыў старшыня Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Якабсон рэгіёну летась не ўдалося выканаць праграму развіцця малых і сярэдніх паселішчаў. З 8 паказчыкаў забяспечана толькі 5. Дапушчана зніжэнне тэмпаў росту па вытворчасці прадукцыі прамысловасці, што склала толькі 99 працэнтаў ад задання. Адпаведна назіраецца і праблема з нізкім заробкам. Нягледзячы на пэўныя станоўчыя зрухі ў гэтай сферы, сітуацыя ў вобласці далекая ад ідэальнай. Прыцягненне патэнцыяльных інвестараў, рацыянальнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў —першачарговыя задачы перад раёнамі і вобласцю ў цэлым. Хаця зрабіць гэта няпроста ў сілу як аб”ектыўных, так і суб”ектыных прычын. Яшчэ адна складаная задача-актывізацыя знешнеэканамічнай дзейнасці. Летась не ўдалося выканаць паказчыкі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця па экспарту і імпарту тавараў.
Задача па знешнеэканамічнай дзейнасці перад вобласцю сёлета стаіць складаная, але вырашыць яе цалкам рэальна. Прынамсі, аб гэтым ішла размова на пасяджэнні аблвыканкама. Сярод прапанаванага не толькі актывізацыя дзейнасці кіруючых структур, але і больш мэтанакіраваная работа ўсіх службаў і ведамстваў. Тут многае будзе залежыць ад правільнай маркетынгавай палітыкі, рэкламы і выставачнай дзейнасці. Гэта складаемыя поспеху многіх нашых суб”ектаў гаспадарання, што своечасова пераарынтаваліся ў сучасных эканамічных умовах. Прынамсі на гэта скіроўвалі ўвагу на пасяджэнні аблвыканкама.
25.02.2010
А.Рамашоў
|