Национальная государственная телерадиокомпания Республики Беларусь
Телерадиокомпания "Гомель"
Скарбница
 
 
Диалог
 
 
Деловые Люди
 
 
Демографический Взрыв
 
 
Старты и Финиши
 
Де-Факто
 
 
Скарбница
 
 
Казанова
 
Общество
Другие новости:

РАЗВІЦЦЁ МАЛЫХ ГАРАДОЎ

Пытанні развіцця малых градоў ўзнімаліся сёння падчас размовы ў прамым эфіры абласнога радыё. Госцем “гарачай лініі” быў дырэктар таварыства з дадатковай адказнасцю “БелКансалт-А” Аляксандр Ярашэня. Гутарка падчас эфіру ў асноўным ішла аб дзейнасці прадпрыемства, якое для Нароўлі адыгрывае важную ролю. Бюджэт раёна “БелКансалт-А” фарміруе амаль на чвэрць. Ды і ў сацыяльным плане многае робіцца. Тыя ж працоўныя месцы. Калі 10 гадоў таму тут працавала 60 чалавек, дык зараз штат налічвае 250. Сярэднемесячны заробак складае паўтара мільёны рублёў. Той хто не лянуецца і мае высокую кваліфікацыю атрымлівае і па 2-3 мільёны. Для такога горада як Нароўля—гэта паказчык. За 10 гадоў свайго існавання прадпрыемства паспела заявіць аб сабе на будаўнічым рынку Беларусі. Гомель, Гродна, Пінск, Жодзіна, Бабруйск, Мазыр... Гэта далёка няпоўны пералік гарадоў, дзе сёння працуе Нараўлянская прыватная будаўнічая фірма. Тут кажуць, што спыняцца ў развіцці нельга. А таму немалая ўвага надаецца укараненню сучасных будаўнічых тэхналогій сусветнага ўзроўню. Гонар прадпрыемства-праектна-каштарысны аддзел. Калектыў у 6 чалавек можа распрацаваць праект любой складанасці. А будаўнікі якасна і хутка рэалізаваць у тым ліку з выкарыстаннем матэрыялаў уласнай вытворчасці. Невыпадкова, што “БелКансалт-А” мае статус “Лепшы прадпрыймальнік Гомельскай вобласці ў сферы вытворчасці будаўнічых матэрыялаў”.
05.03.2010
А.Рамашоў
сайт разработан дизайн-центром
© ТРК Гомель