|
Другие новости:
|
Цэнтральны раён
Павялічыць аб’ёмы вытворчасці да прагнозных, знізіць складскія запасы і не дапусціць масавых звальненняў працуючых. Якім чынам плануецца вырашыць гэтыя задачы сёння ішла размова на “гарачай лініі Гомельскага аблвыканкама”. Госць студыі – кіраўнік адміністрацыі Цэнтральнага раёна Іван Барадзінчык.
Сярод іншых раёнаў Гомеля Цэнтральны хоць і не самы прамысловы, але тым не менш у гэтай галіне тут занята звыш 60 тысяч чалавек. Нават у мінулым, не самым лепшым годзе, мясцовыя суб’екты гаспадарання пералічылі ў бюджэт звыш 370-ці мільярдаў рублёў. У раённай адміністрацыі кажуць, што “спрацавалі здавальняюча”, хоць і не ўтойваюць – амаль паўгода прадпрыемствы не маглі спыніць зніжэнне аб’ёмаў вытворчасці. Сёлета таксама атрымліваецца не ўсё, але настрой ужо больш аптымістычны – у другім паўгоддзі заводы павінны выйсці на прагнозныя паказчыкі.
Яшчэ адзін накірунак у дзейнасці адміністрацыі Цэнтральнага раёна – сацыяльная сфера. Напярэдадні Дня Перамогі асаблівая ўвага – ветэранам Вялікай Айчыннай. Плюс добраўпарадкаванне месцаў, якія маюць да гэтай падзеі самае непасрэднае дачыненне.
Падчас гарачай лініі аблвыканкама Іван Барадзінчык закрануў і яшчэ адну хвалюючую тэму – работу з так званымі неспрыяльнымі сем’ямі. Зараз на тэрыторыі Цэнтральнага раёна ў такіх сем’ях выхоўваецца каля 120-ці дзяцей. Летась 10 з іх улады былі вымушаны часова перавесці ў прытулкі. Не для таго, каб разбурыць сем’і –а каб прымусіць бацькоў выконваць свае абавязкі. Як вынік 9 дзяцей ужо вярнуліся да дому.
09.03.2010
А. Сенцюроў
|